Страница 1 из 1

Апельсінавы пірог з лімонным крэмам

Добавлено: 22 фев 2021, 20:17
Hanna
lemon-orange.jpg
Для пірага:
170 г масла
150 г цукру
2 яйкі
70 г грэчаскага ёгурту
150 г мукі
50 г молатага міндалю
1 вялікі апельсін (цэдра)
3 сталовыя лыжкі малака

Для крэму:
100 г масла
3 яйкі
200 г цукру
3 лімоны

Каб прыгатаваць лімонны крэм, спачатку выцісніце сок з лімонаў. Узбіце яйкі з цукрам міксерам, дадайце расталае масла і лімонны сок. Узбіце яшчэ раз.
Наліце вады ў каструлю і пастаўце яе на агонь. Калі вада закіпіць, паменшыце агонь і пастаўце зверху на каструлю міску з узбітымі для крэму інгрыдыентамі. Памешвайце крэм на працягу 15-20 хвілін, пакуль ён не загусцее. Пакіньце крэм астуджвацца.
Пакладзіце масла, цукар, яйкі, муку, змолаты міндаль, апельсінавую цэдру, 5 сталовых лыжак лімоннага крэму ў адну вялікую міску. Дадайце ёгурт і малако. Усё ўзбіце да аднароднай масы.
Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Выкладзіце палову цеста на форму, зверху дадайце 5 сталовых лыжак лімоннага крэму, а пасля выкладзіце астатняе цеста.
Выпякайце апельсінавы пірог на працягу 50 хвілін да залацістага колеру.
Смачна есці!

Газета "Наша ніва"

Re: Апельсінавы пірог з лімонным крэмам

Добавлено: 30 апр 2021, 22:24
gusanita
Выглядае і гучыць вельмі апетытна.

Ганна, а вы самі ўжо гатавалі гэты пірог? Заўсёды хочацца ўпэўніцца, што рэцэпт ужо "абкатаны" :)

Re: Апельсінавы пірог з лімонным крэмам

Добавлено: 12 май 2021, 12:21
Hanna
Аляксандра, на жаль, пакуль не. Не хапае часу :)