Ва ўсім вінаваты кумкват

Что растет у наших форумчан на подоконниках и в зимних садах?
Ботанические коллекции ботсадов, питомников и известных растениеводов
Ответить
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Сонейка нагадала нам пра сваё існаванне, і жыць стала лепей, жыць стала весялей. Ужо не хочацца аддаць свой сад у пешыя-лепшыя рукі,
каб толькі не бачыць, як пакутуюць твае расліны без сонца. І я, здаецца, саспела да стварэння ўласнай тэмкі.

Мая калекцыя цытрусаў пачалася шэсць гадоў таму з кумквата. Культурны і гастранамічны шок ад існавання такога незвычайнага цытруса падштурхнуў мяне да чытання і разглядвання карцінак па тэме. Я вырашыла абавязкова завесці сабе гэткі цуд. Цэны на прыгожыя прывазныя цытрусавыя дрэвы мяне непужаную тады ўражвалі, таму я падарыла сабе дрэва кумквата не адразу, а на дзень народзінаў, бо купіць такую дарагую расліну без нагоды выглядала сапраўдным вар'яцтвам.

Стаўшы шчаслівай ўладальніцай кумкватавага дрэва, я паспяхова яго "замарыла": кумкват адляцеў у цытрусавы вырай недалей як праз месяц.
Начытаўшыся форумаў пра ратаванне цытрусаў, я, нарэшце, зразумела, што падыход як да прэдметаў інтэр'ера з імі дакладна не спрацуе. Я пабедавала, але не адступілася.

Шмат раслін было з таго часу закатавана ў засценках маёй кватэры, але я не адступалася і працягвала вучыцца. І цяпер здараецца рознае: гэтай зімой я страціла некалькі цытрусаў. Але вясна, вясна - і зноў мы верым, што будуць у нас (на лоджыях ды падваконнях) сады цвісці... і, можа, нават плодзіць ;)


Адчайныя рамантыкі сярэдняй паласы,
Нязломныя наперакор прыродзе аптымісты,
Гадуем цытрусы мы там, дзе паўгады зімы,
І сонейкі ўласныя нам ззяюць залаціста.


Падрабязнасці і здымкі будуць :)
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 5):
Сергей, marchell, Anka777, ATribis, Anvil
Рейтинг: 20.83%
 
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Дзесьці ў Багдадзе другі раз за апошнія сто гадоў выпаў снег. А ў нас восень здолела не пускаць зіму ў хату ажно да самай вясны. І як кватэрны цытрусавод я ніколечкі аб гэтым не шкадую.

Прыемна выйсці сонечным ранкам на лоджыю, каб агледзець "сад". Вось так выглядае найбольш загрувашчаная раслінамі частка маёй кватэры.
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 6):
Сергей, marchell, Anvil, Мандрагора, Alexandrr, Rina14
Рейтинг: 25%
 
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Я зрабіла гэта! Упершыню ў жыцці я прышчапіла інжыр.

З мінулага лета я думала, што зрабіць з інжырным дубчыкам цьмянага паходжання. Месца (а калі больш дакладна, яго адсутнасць) не дазваляе мне быць літасцівай да раслінных аб'ектаў без радаводу і чакаць, ці не вырасце на ніх раптам нешта годнае?

"Рэзаць, не чакаючы перытанітаў!" - падумала я і пачала чытаць-глядзець, як гэта робіцца. І пакуль я "набрыньвала" інфой і чакала маладзіка (можаце смяяцца, ага, я сачу за фазамі месяца), мае інжыры за адзін-аднюткі дзень стрэлілі ў рост. Я пабедавала трохі, а потым вырашыла ўсё-ткі не адкладаць на год і рызыкнуць.

Сок з яго проста ліўся - змывала яго водой у працэсе. Цяпер засталося спадзявацца.
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 4):
marchell, Сергей, Мандрагора, Alexandrr
Рейтинг: 16.67%
 
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Доўга я не заходзіла на форум. А падштухнула мяне ў плечы мая Міягава, якая выспеліла плады на тры з паловай месяцы заяўленага тэрміну (дый то сярэдзіну верасня абяцаюць для Іспаніі, а не для нашай краіны пад пераважна шэрым небам). Але ж вось ён цуд. Я яго вытрымала яшчэ з месяц на дрэве (долей трымаць пабаялася).

Другі ўраджай (а першы здарыўся амаль паўтары гады таму) выявіў значна лепшы смак пладоў. І вычытаная недзе на англамоўным рэсурсе інфармацыя пра тое, што ўншыу паляпшаюцца з узростам (дрэва, а не гаспадара, канечне), падобна, што пацвярджаецца.

Цяпер маю шчэ вышэйшыя спадзяванні на наступны сезон. Больш падрабязны разбор выклала ў адпаведнай тэме ў раздзеле "Мандарыны і іх гібрыды".
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 2):
Сергей, marchell
Рейтинг: 8.33%
 
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Пакуль я лазіла ў цытрусавых джунглях, выглядаючы што-небудзь вартае вашай увагі, выпадкова заўважыла, што першая брэбачка на маім Крымскім чорным (aka Mouissonne) злёгку зарумянілася. Вялікая радасць, скажу я вам!
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 2):
Сергей, marchell
Рейтинг: 8.33%
 
Аватара пользователя
gusanita
1 уровень
1 уровень
Сообщения: 53
Зарегистрирован: 06 янв 2017, 15:12
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Мінск
Ваше имя: Александра
Благодарил (а): 59 раз
Поблагодарили: 81 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение gusanita »

Вось такой прыгажэннай мяцёлкай расце ў мяне кумкват Margarita Centennial. Прышчэпка зробленая роўна год таму. Я хацела зрабіць дрэва на высокім штамбе, і мне гэта сапраўды ўдалося - цяпер яно на пару сантыментаў вышэйшае за мяне.

Прышчапіла я яго на высокі дзікі лімон. Але цяпер бачу, што сіла роста прышчэпы (подвой) перавышае ўласныя магчымасці росту кумквата. Нягледзячы на тое, што на ніжнія галіны гэтага лімона я прышчапіла апельсін і мандарын, каб трохі зняць і размеркаваць энергію росту прышчэпы, яе ўсё адно, як выяўляецца, зашмат для Маргарыты. На маладых прыроста праступае камедзь - здаецца, што сокі разрываюць іх знутры.

Застаецца спадзявацца, што з цягам часу, калі кумкват нарасціць дастаткова зялёнай масы, ён кампенсуе гэтым ціск магутных каранёў.
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
За это сообщение автора gusanita поблагодарили (всего 2):
Сергей, marchell
Рейтинг: 8.33%
 
Аватара пользователя
Сергей
4 уровень
4 уровень
Сообщения: 1096
Зарегистрирован: 02 фев 2017, 11:55
Страна: Беларусь
Город (Населенный пункт): Минск
Ваше имя: Сергей
Благодарил (а): 970 раз
Поблагодарили: 1056 раз

Re: Ва ўсім вінаваты кумкват

Сообщение Сергей »

Смачна і сакавіта! Я і пра ўраджай, і пра мову Изображение
За это сообщение автора Сергей поблагодарили (всего 2):
gusanita, Alex_Gavrilchik
Рейтинг: 8.33%
 
Ответить

Вернуться в «Коллекции»