"Як зберагчы свежыя лімоны
Да нас звычайна прыходзяць два транспарты з лімонамі: адзін у маі, другі ў верасні. У гэтыя два месяцы неабходна зрабіць запас лімонаў на паўгода, бо потым яны вельмі падаражаюць альбо іх зусім нельга будзе набыць.
У маі лімоны добра абціраюць сурвэткай, укручваюць кожны ў пергаментную паперу (але не ў прамакальную) і засоўваюць паміж галінамі і лістамі свежых бярозавых венікаў, аднак каб яны не ціснулі адзін аднаго. Венікі кладуць у лёд, і лімоны ў іх два-тры месяцы ляжаць зусім свежыя. Абавязкова калі-нікалі іх вымаць, выціраць вільгаць і укручваць у новую паперу. Тыя ж, што маюць прыкметы гніення, варта адкладваць, каб як мага хутчэй іх расходаваць.
Другую частку лімонаў, для пазнейшага ўжывання, кладуць у шкляныя слоікі і заліваюць сокам агрэсту, апісаным вышэй, а зверху яшчэ — алеем і абвязваюць пузыром і паперай.
Лімоны так захоўваюцца амаль што год без змянення смаку, а агрэставы сок, у якім яны знаходзяцца, набывае натуральны лімонны пах і нічым не адрозніваецца ад лімоннага.
Трэба толькі ставіць яго ў сухім і халодным месцы, лепш за ўсё ў скрыні з пяском. Некаторыя трымаюць лімоны ў квасе ці воцаце. Аднак гэтыя спосабы не вельмі ўдалыя, бо ў лімонах адчуваецца неўласцівы ім смак і пах.
Лімоны, перасыпаныя цукрам
Лімоны без скуркі рэжуць на тонкія кружкі і ўкладваюць у слоікі радамі, перасыпаючы тоўстым слоем цукру, якога бяруць на вагу ў два разы больш, чым лімонаў. Напоўнены посуд пакідаюць на сонцы і паварочваюць да яго іншым бокам кожны дзень, пакуль цукар не растане. Тады абвязваюць слоікі пузырамі і ставяць у халодным і сухім памяшканні".
Лімоны. Рэцэпты са старадаўняй кнігі "Літоўская гаспадыня"
-
- Сообщения: 9
- Зарегистрирован: 26 янв 2020, 15:02
- Страна: Беларусь
- Город (Населенный пункт): Минск
- Ваше имя: Анна
- Поблагодарили: 17 раз
Лімоны. Рэцэпты са старадаўняй кнігі "Літоўская гаспадыня"
- Рейтинг: 12.5%